мы - дзецям
Валантэрская ініцыятыва «Разам – дзецям» існуе ўжо 6 гадоў. Яна яднае розных людзей, якія проста любяць дзяцей, а таксама добрыя спарвы). Нашая дзейнасьць разнастайная, мы пастойна наведваем усё болей розных дзіцячых ўстаноў Беларусі (інтэрнаты, прытулкі, дамы інвалідаў, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, дзіцячыя дамы), спрабуем новыя фарматы і кірункі.
Мы ладзім адукацыйныя, разьвіваючы, выхаваўчыя і забаўляльныя праекты ды праграмы, а таксама разнастайныя акцыі, такія як фота-акцыі, конкурсы дзіцячых малюнкаў, перапіска, зарганізацыя гурткоў для дзяцей на базе пэўнай дзіцячай установы, тэатральны праект, музычныя канцэрты, дзень імянінніка і інш. святы, выезды дзяцей на разнастайныя імпрэзы, мерапрыемствы;
падбіраем асобных валантэраў для індывідуальнай працы зь дзецьмі па ўроках, іх разьвіцці, псіхалагічнай дапамозе; зьяўляемся пасрэднікамі ў перадачы ад ахвотных і забесьпячэнні дзіцячых установаў неабходнымі ім рэчамі і г. д. Але галоўнае, што кожны раз мы ладзім маленькае сьвята там, дзе яго вельмі чакаюць, і дорым шчасьце тым, каму яго бракуе).
Вы таксама заўжды можаце дапамагчы! Гэта проста :)
Болей інфармацыі пра "Разам - дзецям" на сайце razam-dzieciam.org
Наш форум:
http://my-dzieciam.forum2x2.ru/Мы ў сацыяльных сетках:
мы вконтакте.ру http://vkontakte.ru/razamdzieciam мы ў twitter http://twitter.com/razamdzieciam мы ў фэйсбуку http://www.facebook.com/group.php?gid=248654950083
http://www.facebook.com/razam.dzieciam
